Telegram-канал «BYPOL» прызнаны экстрэмісцкім
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Рашэнне было прынятае 22 красавіка судом Чыгуначнага раёна Гомеля. Матэрыялы для суда збірала абласное ўпраўленне ГУБАЗіК МУС.
Цяпер за публікацыю (рэпост) інфармацыі з гэтага тэлеграм-канала прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне — аж да арышту.