Тэрмінова: У Курапатах затрыманы Дзяніс Урбановіч
Як паведаміла грамадская актывістка Ганна Шапуцька, ля рэстарацыі "Паедзем паядзім" затрыманы абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч.

Дзяніс Урбановіч, фота Алены Ляшкевіч
Падставай стаў нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі "Ноч расстраляных паэтаў" 29 кастрычніка.
Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах (фота)
Дзяніса Урбановіча павезлі ў Бараўлянскі РАУС, туды паехаў актывіст Валер Рабцаў. Агулам каля рэстарацыі было 7 абаронцаў.