У Курапатах усталёўваюць афіцыйны памятны знак
У Курапатах пачалі ўсталёўваць афіцыйны памятны знак. Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе актывіст Таварыства аховы помнікаў Юрый Меляшкевіч.
![Фота з акаўнта Юрыя Меляшкевіча ў Фэйсбуку Фота з акаўнта Юрыя Меляшкевіча ў Фэйсбуку](/img/v1/images/kurapaty_0611.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з акаўнта Юрыя Меляшкевіча ў Фэйсбуку
"Мантаж памятнага знака. Усталёўваецца аснова для скульптуры. Таксама дастаўлены і чакае ўсталёўкі маўклівы звон памяці", — піша ён.
Нагадаем, што ўсталяваннем помніка займаецца афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. У конкурсе, які ладзіла Міністэрства культуры, пераможцам стаў праект аўтарскага калектыву, у які ўвайшлі скульптары Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна.
Паводле euroradio.fm