У Астраўцы сфармуюць «партызанскі» батальён
У Астраўцы сфармуюць «партызанскі» батальён. У горадзе рагортваюць штаб раёна тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.
Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінабароны Беларусі, такое распараджэнне атрымаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Дакумент яму ўручыў генерал-маёр Руслан Касыгін, начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генштабу Узброеных сіл.
Чым будзе займацца батальён тэрытарыяльнай абароны ў раёне, дзе будуецца АЭС? Адпрацоўкай аховы і абароны розных аб'ектаў, барацьбой з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка. Таксама «партызаны» адпрацуюць свой удзел у забеспячэнні вайсковага становішча.
Раней батальён тэрытарыяльнай абароны быў створаны ў Клецку ў Мінскай вобласці. Яго байцы збіраліся адпрацоўваць пытанні нясення службы і на блокпастах, пабудаваных на ўездах у горад.