У Беларусі плюс 12 палітвязняў. Распавядаем, за што сядзяць гэтыя людзі

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек. Цяпер у спісах праваабарончых арганізацый 1445 палітычных зняволеных, але насамрэч іх нашмат больш.

prison_cell_akrestsina__minsk__1.jpg

Палітвязнямі прызнаны:

Дзяніс Пучак, Яўген Верхаводкін, Ілона Белавус, Людміла Бажок, Яўген Фіцаў, Аляксандра Рыбчык, Наталля Юркевіч, Дзяніс Пішчала — усе яны ўзяты пад варты альбо асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»);

Сяргей Кудрыцкі, Людміла Чарніга — ч. 1 арт. 342 і ч.1 арт. 328 КК («Захоўванне нязначнай колькасці марыхуаны для асабістага ўжывання, што звычайна не цягне пазбаўленне волі»);

Глеб Юр’еў — ч.1 арт. 342 і арт. 361 КК («Заклікі да мер абмежавальнага характару ў дачыненні да Беларусі за парушэнне правоў чалавека»);

Андрэй Краснік — ч.1 арт. 342, арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»), арт. 366 КК («Пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы»).