У Беларусі пабудуюць пункт захавання радыёактыўных адходаў АЭС

У Беларусі пабудуюць пункт захавання радыеактыўных адходаў Астравецкай АЭС, якія з’явяцца ў працэсе яе эксплуатацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнэрга.

1016564218.jpg


Адзначаецца, што на сённяшні дзень праводзяцца даследаванні, неабходныя для збудавання згаданага пункта. Таксама распрацоўваецца канцэптуальны праект аб’екта, рэкамендацыі па стварэнні агульнай сістэмы абарончых бар’ераў сховішча для забеспячэння іх бяспечнага захоўвання.
Мінэнэрга падкрэслівае, што на згаданым аб’екце не збіраюцца захоўваць высокаактыўныя радыеактыўныя адходы.

Збудаванне дадзенага пункта дазволіць ізаляваць радыеактыўныя адходы АЭС і прадухіліць іх магчымы негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе, — адзначае Міністэрства энэргетыкі Беларусі.


Як вядома, першы энергаблок Астравецкай АЭС плануецца запусціць у 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.
Еўрарадыё