У Беларусі выявілі брытанскі штам каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла наяўнасць брытанскага штаму ў Беларусі — ён на 64% больш смяротны, чым астатнія штамы.
У Беларусь прыйшоў новы штам каронавіруснай інфекцыі. Яго выявілі ў людзей, якія прыехалі з Егіпта, Украіны і Польшчы.
У Беларусі з'явіліся інфікаваныя брытанскім штамам каранавіруса. Гэты від COVID-19 у краіне выявілі ўпершыню, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў Telegram.
Гэта пацвердзілі даследаванні спецыялістаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Таксама вядома пра некалькі інфіцыраваных. Першыя ўзоры брытанскага штаму спецыялісты знайшлі ў грамадзян, якія прыбылі з Польшчы, Украіны і Егіпта.
Яшчэ некалькі станоўчых вынікаў атрыманы ў інфікаваных на тэрыторыі Рэспублікі.
Брытанскі штам, які быў упершыню выяўлены ў Злучаным Каралеўстве, больш заразны за тыя штамы, што распаўсюджваліся раней, і больш эфектыўна перадаецца сярод больш маладых груп насельніцтва. Да таго ж, брытанскі штам каронавіруса на 64% больш смяротны за астатнія.
Паводле korrespondent.net, tut.by