У Беларусі два дні запар менш за 1000 выяўленых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі

У Беларусі за суткі выяўлены 837 новых выпадкаў COVID-19. Менш за 1000 выпадкаў рэгіструецца Міністэрствам аховы здароўя другі дзень запар.

166abf59f6245d22e653804d1d90ac64.jpg


Усяго ж з моманту пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 298 960 пацыентаў з каронавірусам, перадае REFORM.by.

Выпісаныя за дзень 1009 пацыентаў, а ўсяго ачунялымі лічацца 289 622 чалавекі.

За суткі памерлі сем пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Гэта мінімальная сутачная колькасць смярцей, пра якія паведаміла Міністэрства аховы здароўя, з 8 снежня.

За суткі было зроблена 16,8 тыс. тэстаў, а ўсяго іх зрабілі ўжо амаль 5,05 млн.