У Беларусі зарэгістравана 609 выпадкаў COVID-19 за суткі і восем смярцей

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 609 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 564 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

311648_original.jpg


Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 298 123 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 288 613 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе TUT.BY.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2063 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Восем — за апошнія суткі.

Гэта значыць, цяпер у актыўнай фазе COVID-19 7447 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 7030 тэстаў (каля 8,7% тэстаў паказалі наяўнасць віруса). Усяго ў краіне праведзена 5 032 074 тэсты.

«Bloomberg» паведамляе, што ў ЕС збіраюцца ўключыць расійскую «Спутник V» у спіс вакцын, якія дазволяць чалавеку атрымаць «кавідны пашпарт» і свабодна перасоўвацца па ЕС. Спачатку гэта будзе тычыцца грамадзян Еўрасаюза, а затым і іншых краін.

26 лютага 2021 года ў Беларусі выпусцілі пробную серыю расійскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V». Усіх жадаючых пачнуць прывіваць гэтай вакцынай, выпушчанай на айчынным фармпрадпрыемстве, з красавіка. Першыя 15 тысяч ампул валідацыйнай партыі з «Белмедпрэпаратаў» праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры «Гамалеі».