У Мінску пачалі вакцынаваць ад каронавіруса педагогаў
У Мінску пачалася вакцынацыя ад каронавіруса педагагічных работнікаў. Пра гэта заявіла перад калегіяй камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
![vakczina_minzdrav_888x666.jpg vakczina_minzdrav_888x666.jpg](/img/v1/images/vakczina_minzdrav_888x666.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«У краіне працягваецца вакцынацыя работнікаў медыцынскай сферы, нядаўна пачалі прышчапляць педагогаў і неўзабаве пяройдзем да сацыяльных работнікаў і людзей, якія знаходзяцца ў дамах-інтэрнатах», — цытуе Богдан REFORM.by.
Першымі вакцыну ў Беларусі атрымалі медыцынскія работнікі. Прышчэпкі пакуль робяцца расійскім прэпаратам «Спутник V».
Масавую вакцынацыю плануецца пачаць у красавіку па меры напрацоўкі партый вакцыны айчыннай вытворчасці. У сакавіку стартаваў разліў валідацыйных партый прэпарата.