9,3% беларусаў жывуць менш чым на 300 рублёў у месяц

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў дадзеныя па ўзроўню сярэднедушавых наяўных рэсурсаў жыхароў Беларусі. Яны атрыманы выбарачным абследаваннем хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця.

dengi_6.jpg

Аказалася, што 9,3% беларусаў жывуць менш чым на 300 рублёў у месяц, а палова — 45,5 — валодае менш, чым 500 рублямі ў месяц.
Тых жа, у каго на месяц ёсць больш за 1000 рублёў, усяго 8,7%. Больш за ўсё іх у Мінску — 18,4%. А менш за ўсё — у Магілёўскай вобласці — 5,3%.
Падрабязныя дадзеныя аб наяўных рэсурсах вышэй 1000 рублёў Белстат не прыводзіць.

tablicaresursybelstat.png


Паводле Еўрарадыё