Польшча абвінаваціла расійскага консула ў распаўсюдзе каронавіруса
Расійскага консула выслалі з краіны ў адказ на высылку польскага дыпламата з Расіі.
Генеральны консул Расіі ў Познані Ігар Ашчэпкаў, які быў высланы з Польшчы ў пачатку лютага, быў хворы на каронавірус — і пры гэтым не выконваў рэжым ізаляцыі, чым падвяргаў небяспецы жыццё грамадзян. Пра гэта паведамляе meduza.io са спасылкай на прэс-сакратара міністра-каардынатара спецслужб Польшчы Станіслава Жарына.
Паводле яго слоў, расіянін атрымаў 21 студзеня станоўчы тэст на кавід — але не стаў выконваць санітарныя правілы. Консул з'яўляўся ў грамадскіх месцах і ўдзельнічаў у сустрэчах. Чыноўнік назваў паводзіны Ашчэпкава небяспечнымі і безадказнымі. Іх вынікам магло стаць заражэнне іншых людзей і ўзнікненне новых агмянёў захворвання.
8 лютага пра высылку трох расійскіх дыпламатаў адначасова абвясцілі Польшча, Германія і Швецыя. Перад гэтым МЗС Расіі запатрабаваў пакінуць краіну ад супрацоўнікаў генконсульстваў Швецыі і Польшчы ў Пецярбургу, а таксама ад супрацоўніка амбасады Германіі ў Маскве — нібыта дыпламаты ўдзельнічалі ў акцыі ў падтрымку палітыка Аляксея Навальнага 23 студзеня.