Эксперт пра адносіны Расіі і Беларусі: «Гэта не міждзяржаўная дзейнасць, а міжкланавая»

Гандаль ідзе нават не паміж Крамлём і Беларуссю, а паміж канкрэтнымі асобамі, лабісцкімі групоўкамі, лічыць эксперт. Чаму ў выказваннях расійскіх і беларускіх улад мы не там шукаем логіку?



Міхаіл Златкоўскі. «Лён, паташ, пянька"»

Міхаіл Златкоўскі. «Лён, паташ, пянька"»

Кіраўнік кампаніі «Appservice» Валерый Сямілетаў не падтрымаў хвалю крытыкі ў бок МАРГ пасля папярэджання ЕЭК пра неабходнасць выконваць правілы ЕАЭС у  рознічным гандлі.

— Я не згодны лаяць МАРГ у кантэксце ЕАЭС. Сам ЕАЭС сёння працуе «па паняццях». У нас да гэтага часу няма адзінага рынку энерганосьбітаў. Яны не хочуць ні зніжаць кошт для іншых дзяржаў, ні прыводзіць свае ўнутраныя цэны да рынкавых ставак, якія не датуюцца. Але калі мы гаворым пра рынкавы падыход, свабодны гандаль, тады мы гаворым менавіта пра гэта, — настойвае топ-менеджар на «Примусе».

Валерый Сямілетаў лічыць, што сёння ў адносінах Беларусі і Расіі над міждзяржаўнай дзейнасцю пераважаюць інтарэсы асобных груповак, не зацікаўленых у развіцці дзяржаўных інстытутаў.

Усе гэтыя гісторыі, паездкі, перамовы, нейкія выказванні і іншае — гэта ўнутраны гандаль, не накіраваны на аўдыторыю. Гандаль нават не паміж Крамлём і Беларуссю, а, я думаю, паміж канкрэтнымі персаналіямі, лабісцкімі групоўкамі.

Мы ўвесь час шукаем нейкі сэнс, мяркуем, што гэта нейкая міждзяржаўная дзейнасць. Не, гэта міжкланавая дзейнасць, паміж групоўкамі лабістаў, паміж асобнымі палітыкамі і канкрэтнымі персонамі. Няма ў нас дзяржаўнікаў — ні ў Расіі, ні ў Беларусі, на жаль.

І калі мы спрабуем іх логіку пакласці на дзяржаўнае будаўніцтва, адбываецца пастаянная нестыкоўка, таму што ніхто з гэтых людзей не займаецца дзяржаўным будаўніцтвам, —  упэўнены Валерый Сямілетаў.

Паводле «Салідарнасці»