У Беларусі зноў зруйнавалі магілы салдат Арміі Краёвай. Цяпер у Ашмянскім раёне

Магілы жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага райна зраўнялі з зямлёй. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў дэпутат Сейма Польшчы Роберт Тышкевіч.

2_2_7.jpg

Тышкевіч назваў тое, што здарылася, «варварскім актам дзяржаўнага вандалізму». На фота бачна, што магілы знішчылі з дапамогай буйной гаспадарчай тэхнікі.

1_4_7.jpg

Гэта не першы выпадак апаганьвання магіл салдат Арміі Краёвай на фоне напружаных адносін Беларусі і Польшчы.

Раней Польшча выказвала занепакоенасць частымі выпадкамі апаганення магіл. У МЗС краіны заяўлялі, што выпадкі вандалізму ў асноўным датычацца Гродзенскай вобласці, дзе знаходзіцца каля 550 месцаў пахавання салдат АК. Польшча звярталася да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна спыніць акты вандалізму і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Выпадкі знішчэння магіл салдат Арміі Краёвай былі зафіксаваныя ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, а таксама ў Іўі. У Ёдкавічах (Бераставіцкі раён) невядомыя ссунулі надмагільныя пліты і выкапалі астанкі салдат з брацкай магілы.