У Белавежы з’явілася вуліца Сімоны Коссак
У Белавежы адкрылі вуліцу імя Сімоны Коссак. Біёлаг, прафесар лясных навук, эколаг усё сваё жыццё прысвяціла Белавежскай пушчы і ахове прыроды.
Яе імя нададзена частцы дарогі, якая вядзе ў леснічоўку Дзядзінка, дзе прафесар жыла на працягу 35 гадоў. На адкрыцці прысутнічалі яе сябры, мясцовыя жыхары ды прадстаўнікі ўладаў.  

З’яўленне вуліцы імя  прафесара Сімоны Коссак — ініцыятыва жыхароў Белавежы, і гэта адзінае месца ў Белавежскай пушчы, прысвечанае гэтай выдатнай асобе. 
— Сімона Коссак пражыла ў пушчы 35 гадоў. Гэта дарога, якой яна штодня ездзіла на працу і з працы. Яна зрабіла вельмі шмат для прыродазнаўчай адукацыі дарослых і дзяцей.
— Свае погляды яны выражала вельмі адкрыта. Таму былі людзі, якія не былі да яе добразычлівымі. Часамі ёй даводзілася цяжка. 
Сакратар гміны Белавежа Гелена Пакроўская: 
– Арганізатары ўшанавання Сімоны Коссак маюць помыслы арганізаваць і развіваць малую турыстычную інфраструктуру, а гміна будзе ўсяляк гэтаму садзейнічаць на агульную карысць.   
У Белавежскім асяродку культуры прайшла таксама вечарына, прысвечаная памяці прафесара Сімоны Коссак. Прафесара ўзгадвалі яе блізкія і сябры. 
Паводле racyja.com