У Брэсце затрыманы рэдактар навін сайта «Першы Рэгіён» Алег Супрунюк
З якой нагоды затрыманы журналіст, участковы не адказаў, патлумачыў, што не мае права гаварыць.

Алег Супрунюк
Па словах жонкі Алега Супрунюка, мужа прыкладна ў 22: 20 6 ліпеня забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Калі яго павезлі, яна спрабавала даведацца, дзе ён і ў чым яго абвінавачваюць. Ёй паведамілі, што знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста, затрыманы, паведамляе «Першы рэгіён».
Алег Супрунюк — чалец Беларускай асацыяцыі журналістаў, некаторы час узначальваў яе Брэсцкае аддзяленне. Працаваў у газеце «Брэсцкі кур'ер» і іншых выданнях. Цяпер — рэдактар навін сайта «Першы Рэгіён».
Якія прэтэнзіі маглі да яго з’явіцца ў праваахоўнікаў, у рэдакцыі пакуль не ведаюць.