У ІЧУ Брэста перасталі прымаць перадачы і пускаць адвакатаў

Абмежаванні нібыта звязаныя з эпідэміялагічнымі мерапрыемствамі супраць каронавіруса, перадаюць праваабаронцы.

photo1625484107.jpeg

Сёння ля ІЧУ ў Брэсце з'явілася аб'ява, з якой вынікае, што прыём перадач для зняволеных часова спынены. На які тэрмін, не ўдакладняецца.
Таксама блізкія затрыманых 2 ліпеня паведамілі праваабаронцам, што на працягу апошніх дзён адвакаты спрабавалі патрапіць у Ленінскі ізалятар часовага ўтрымання.
У пятніцу вечарам прычынай адмовы на наведванне адвакатамі сваіх падабаронных называлі тое, што адбываецца перазменка персаналу. Аднак і пасля перазменкі адвакатаў таксама не пусцілі.
У суботу раніцай супрацоўнікі ІЧУ спасылаліся на недахоп пакояў для зносін з адвакатамі. Затым — што адбываецца дэзінфекцыя, пасля якой нібыта нельга заходзіць на працягу 12 гадзін.
У нядзелю ў ІЧУ адвакатаў зноў не пускалі, спаслаўшыся на тое, што зноў правялі дэзінфекцыю. Адпаведна, зноў 12 гадзін нельга заходзіць у памяшканні для зносін з адвакатамі.