У цэнтры Ушачаў з'явяцца помнікі Рыгору Барадуліну і Васілю Быкаву. Іх ужо ўсталёўваюць
У цэнтры Ушачаў усталёўваюць помнікі народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну (1935 — 2014) і народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву (1924 — 2003), піша ў Facebook журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.

Фота Facebook Глеба Лабадзенкі
Абодва класікі — ураджэнцы Ушацкага раёна. Яшчэ летась, нагадвае «Еўрарадыё», Лабадзенка аб'яўляў
збор сродкаў на выраб помнікаў, іх дастаўку і ўсталяванне. Перад гэтым ён
атрымаў дазвол ад райвыканкама на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Барадуліна
і Быкава.

Фота Facebook Глеба Лабадзенкі.