У Германіі затрымалі беларуса, які перавозіў 41 мігранта
30 верасня недалёка ад Франкфурта-на-Одэры ў Нямеччыне быў затрыманы 49-гадовы грамадзянін Беларусі, які перавозіў у фургоне 41 мігранта з Ірака і Сірыі, паведамляе Presseportal.de.

Аўто спынілі на трасе B87 пасля інфармацыі, якая паступіла ад грамадзян. Сярод пасажыраў таксама былі жанчына і двое дзяцей.
Паведамляецца, што мужчына правёз іх кантрабандай. Яго затрымалі, а фургон канфіскавалі.