Саакашвілі будзе адбываць тэрмін у Грузіі
Пытанне аб экстрадыцыі затрыманага былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі ва Украіну не разглядаецца, украінскае грамадзянства экс-прэзідэнта не стане перашкодай для адбыцця тэрміна пакарання ў Грузіі, заявіў пракурор Грузіі Джарджы Цыклауры.
«Аднак калі падобны запыт паступіць у Грузію, міністэрства юстыцыі прыступіць да разгляду і прыме законнае рашэнне. Але на дадзеным этапе нічога не паступала, і гэтае пытанне не разглядаецца», – сказаў Цыклауры грузінскім журналістам.
Ён прыгавораны да тэрміна, які павінен правесці ў грузінскіх пенітэнцыярных установах, паведаміў грузінскі пракурор.
Пра затрыманне Саакашвілі паведаміў прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі.
Саакашвілі, які шмат гадоў не з’яўляўся на радзіме з-за пагрозы апынуцца ў турме, напярэдадні заявіў, што знаходзіцца ў Батумі, куды прыехаў падтрымаць людзей падчас мясцовых выбараў.
Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі заявіла, што яе офіс не будзе прасіць памілавання для затрыманага былога лідара краіны. Пасля затрымання Саакашвілі абвесціў галадоўку і патрабуе сустрэчы з консулам Украіны.
racyja.com