У Гомелі асудзілі 15-гадовага адміністратара тэлеграм-канала
У Гомелі вынеслі прысуд 15-гадоваму юнаку з Добруша, які адміністраваў тэлеграм-канал «Даныя карнікаў Беларусі», паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на гомельскае тэлебачанне.
Суддзя вырашыў адправіць падлетка ў спецыяльную выхаваўчую ўстанову закрытага тыпу на два гады. Верагодна, хлопец стане самым маладым палітвязнем краіны.
Падлетка ўдалося вылічыць у кастрычніку таго года. Тэлеграм-канал непаўналетні напаўняў персанальнымі звесткамі супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны.
Сілавікі абяцалі праверыць, ці не парушыў падлетак адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса:
- Паклёп,
- Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў,
- Незаконны збор або распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці,
- Махлярства.
Аднак па ўсіх гэтых артыкулах крымінальная адказнасць пачынаецца ў 16 гадоў. Добрушскага падлетка пакараць па іх немагчыма.