Суд па справе Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна пачнецца 19 лютага
Суд над журналісткай TUT.BY Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным пачнецца 19 лютага.
Суд над журналісткай TUT.BY Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным пачнецца 19 лютага а 10 раніцы. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя, паведамляе TUT.BY.
Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна у разгалошванні медыцынскай таямніцы. Так следчыя кваліфікавалі публікацыю, у якой дакументальна даказвалася, што Раман Бандарэнка быў цвярозы, калі яго да смерці збілі, нагадвае Еўрарадыё. Гэты артыкул абвяргае заявы Следчага камітэта і Аляксандра Лукашэнкі, якія спрабавалі звесці забойства Бандарэнкі да п'янай бойкі.
Сваякі Бандарэнкі не выстаўлялі журналістцы і доктару ніякіх прэтэнзій за раскрыццё дыягназу. Тым не менш абаіх узялі пад варту і абвінавацілі ў крымінальным злачынстве.
Праверка па забойстве Рамана Бандарэнкі прыпыненая, яго сваякоў не прызналі пацярпелымі, таму ім не даюць магчымасці азнаёміцца з дакументамі.
Праваабаронцы прызналі Кацярыну Барысевіч і Арцёма Сарокіна палітвязнямі.
Паводле euroradio.pl, tut.by