У Гродне пачалі вакцынаваць бяздомных
У Гродне адкрыўся пункт вакцынацыі ад каронавіруса для бяздомных. Ён запрацаваў у будынку Гродзенскага гарадскога дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства на вуліцы Карскага, паведамляе reform.by са спасылкай на БелТА.

Ілюстрацыйнае фота. Бяздомныя ў Мінску
Вакцынацыю праводзяць валанцёры беларускага Чырвонага крыжа і медыцынскія работнікі адной з паліклінік. Для прышчэпкі бяздомных выкарыстоўваецца вакцына «Спутник лайт». Яна з'яўляецца аднакампанентнай. Тым, хто робіць прышчэпку, выдаюць прадуктовыя і гігіенічныя наборы.