У Магілёве афіцыйна забаранілі перавозку пасажыраў без медыцынскіх масак
Часовая мера ўводзіцца ў мэтах папярэджання распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі горада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Афіцыйная забарона на перавозку пасажыраў без медыцынскіх
масак уведзеная ў Магілёве, паведамляе mogilev.online.
«Перавозка насельніцтва грамадскім транспартам, у тым
ліку маршрутнымі таксі, без выкарыстання пасажырамі індывідуальнай маскі ажыццяўляцца
не будзе», — гаворыцца ў паведамленні.
Забарона ўступае ў сілу з суботы, 9 кастрычніка 2021 года.