У групу дзіцячага садка просяць купіць дзяржсімволіку

На бацькоўскім сходзе ў адным з дзіцячых садкоў Ліды выхавацелька папрасіла купіць у групу плакат з дзяржсімволікай, распавядае наша чытачка. "Няўжо нават гэтым наша дзяржава не можа забяспечыць?" — абураецца мама. Пра гэта піша rebenok.by

marsz_adzinstva_6__1__logo.jpg

Жыхарка Ліды кажа, што штогод бацькі куплялі ў дзіцячы сад усё, пра што іх прасілі, у тым ліку мыйныя сродкі. Але плакат з сімволікай — гэта ўжо перабор.

— Нам сказалі, што ад іх патрабуюць наяўнасць плаката ў групах. Раней ніякую сімволіку купляць не прасілі. У бацькоўскім чаце правялі галасаванне, купляць плакат ці не. У асноўным бацькі імкнуцца не выказваць адкрыта незадаволенасць, таму што да дзяцей бацькоў, якія абураюцца, могуць не вельмі добра ставіцца. Многія, вядома, не згодныя, але большасць вырашыла купіць гэты плакат (ён капейкі каштуе), каб не падстаўляць выхавацельку. Напэўна, гэта трэба для таго, каб дзеці ведалі свой герб і сцяг, а значыць, яны павінны вісець у дзяцей перад вачыма.
Загадчыца яслі-садам № 34 г. Ліды Крысціна Кузьміч сказала, што нічога пра гэта не ведае:
— Нам пакуль такіх распараджэнняў не паступала. Я не думаю, што нашы выхавацелі маглі папрасіць пра гэта: у групах ёсць дзяржсімволіка. І ў нас усё добраахвотна: калі бацькі не хочуць, хай і не купляюць. Я такіх распараджэнняў выхавацелям не давала. Мы падрабязна пісалі аб тым, што бацькі павінны купляць у дзіцячы сад, а што — не. У спісе неабходных пакупак толькі канцылярыя, пералік прыладаў для заняткаў паказаны на сайце Міністэрства адукацыі.
Мыйныя і чысцячыя сродкі, а таксама дзяржсімволіка ў гэты спіс не ўваходзяць. Бацькі могуць дапамагчы дзіцячаму саду, калі палічаць патрэбным. Варыянтаў два: закупіць неабходныя рэчы па спісе або пакласці грошы на рахунак апякунскага савета. Але гэтая дапамога аказваецца выключна па жаданні, прымушаць бацькоў ніхто не мае права. Збіраць наяўныя грошы законам забаронена.