У «Краіне марозіва» будуць частаваць пламбірам тых, хто размаўляе на беларускай мове

Беларускамоўны "фест марозіва" будзе адбывацца ў Мінск-Арэне цэлы дзень.

afisza_20.jpg


Фестываль "Краiна марозiва" вырашыў незвычайным чынам заахвоціць беларусаў, якія ў штодзённым жыцці размаўляюць на беларускай мове. Мінчанам прапануюць распавесці аб сваім беларускамоўным сябры і выразіць яму "рэспект" на сайце белыполюс.бел. За гэта сябра зробяць ганаровым госцем фестывалю, які адбудзецца 30 чэрвеня ля Мінск-Арэны, і цэлы дзень будуць частаваць марозівам "Белы полюс 1938". Распавесці аб сваім беларускамоўным сябры, якім ганарышся, можна цягам трох дзён - з 19 па 21 чэрвеня.
Па дадзеным перапісу насельніцтва 2009 года амаль 2\3 жыхароў нашай краіны валодаюць беларускай мовай. Аднак усяго 6% карыстаюцца ім пры гутарцы з сябрамі, на працы ці дома.
—— Беларусы, якія ў звычайным жыцці размаўляюць на беларускай мове, наўрад ці ставяцца да гэтага, як да дасягнення і могуць пасаромецца самі рэгістравацца на сайце. Але нам вельмі хацелася б заахвоціць гэтых людзей, таму мы прапануем родным і знаёмым самім адзначыць сваіх "беларускамоўных" таварышаў, — расказвае намеснік дырэктара па маркетынгу брэнда "Белы полюс" Максім Журовіч. — Мне самому звычней размаўляць па-руску, але я заўсёды адчуваў вялікую павагу да сваіх беларускамоўных сяброў і калег. За выбар на карысці "мовы" кожнаму з іх хочацца сказаць "дзякуй". Для гэтага мы і запусцілі нашую акцыю "Краіна марозіва".
Збіраць заяўкі на сайце будуць да пятніцы. Пасля гэтага іх апрацуюць і надрукуюць іменныя пашпарты ганаровых грамадзян "Краіны марозіва". Па іх на фесце кожную гадзіну белыя мядзведзі будуць частаваць бясплатным пламбірам. Арганізатары не ведаюць, колькі "беларускамоўых" зарэгіструюць, таму пакуль падрыхтавалі 2000 пашпартоў. Але пры неабходнасці надрукуюць дадатковую партыю спецыяльна да феста.
"Краіна марозіва" з'явіцца 30 чэрвеня ля Мінск-Арэны. Тэматычны забаўляльны парк пабудуюць у гонар 80-годдзя беларускага пламбіру. Свята абяцаюць зрабіць "мова-френдлі": афіцыйнай мовай салодкай краіны будзе беларуская, а імправізаванай сталіцай стане "Мова-сіці". Тут можна будзе зыграць у гіганцкі беларускамоўны "Скрабл", паспрабаваць свае сілы ў "Мафіі" і іншых настолках на беларускай мове. Госці наведаюць сеанс speed-dating, дзе іх навучаць без сораму стасавацца з незнаёмцамі на беларускай на любую тэму: пра надвор'е альбо аб нядаўна прачытанай кнізе, новым блакбастэры альбо улюбёным смаку марозіва.
— Размаўляць на роднай мове ці не — гэта асабісты выбар кожнага, але любіць яго - гэта, бадай, абавязак. Мы не выпадкова робім такі вялікі акцэнт на беларускай мове на нашым фестывалі. "Белы полюс 1938" — гэта пламбір, які ў гэтым годзе мы стварылі па беларускім рэцэпце 80-гадовай даўніны. Такі прадукт проста абавязаны размаўляць са спажыўцом на мове Коласа і Купалы. У "Краіне марозіва" мы пастараемся паказаць усю красату і сучаснае гучанне. Мы ўпэўненыя што ён можа дарыць такія ж пазітыўныя эмоцыі як марозіва, — паясняе Максім Журовіч.
Музыка на фестывалі таксама будзе беларускамоўная. Першыя чатыры "дзякуй" ужо паляцелі да хэдлайнераў феста — Akute, Shuma,«Разбiтае сэрца пацана» і «Маланка Оркестр».
Паводле прэс-рэлізу