У Курапатах затрымалі Вольгу Нікалайчык
У Курапатах затрымалі актывістку Вольгу Нікалайчык. Пра гэта паведаміў Леанід Кулакоў, піша «Радыё Свабода».
![8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_cx3_cy11_cw76_w1023_r1_s.jpg 8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_cx3_cy11_cw76_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/8426c2fe_f8ca_43d1_827b_f718322dce06_cx3_cy11_cw76_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле яго, Нікалайчык паспела пазваніць яму і сказаць, што яе затрымліваюць у Курапатах, адбіраюць тэлефон. Пасля гэтага сувязь з ёй перарвалася.
Прычын і іншых акалічнасцяў затрымання Вольгі Нікалайчык Леанід Кулакоў не ведае.