У Літву з боку Беларусі спрабавала прайсці рэкордная ўвосень колькасць мігрантаў
Служба аховы дзяржмяжы Літвы паведамляе, што ў панядзелак значна вырасла колькасць нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю, піша delfi.lt.
![lietuvos_ir_baltarusijos_pasienis_87915323.jpg lietuvos_ir_baltarusijos_pasienis_87915323.jpg](/img/v1/images/lietuvos_ir_baltarusijos_pasienis_87915323.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За мінулыя суткі на тэрыторыю Літвы не прапусцілі 149 мігрантаў, якія спрабавалі перайсці мяжу ў неналежным месцы. 11 з іх затрымалі, астатніх развярнулі.
З 19
кастрычніка мяжу з Беларуссю будзе патруляваць французскі верталёт з
экіпажам.