У Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт. Амаль на 300 тысяч еўра
Грузавы аўтамабіль перасякаў беларуска-літоўскую мяжу ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца-расіянін заявіў, што вязе 7 тон мэблі з Масквы ў Калінінградскую вобласць Расіі.
![247189967_243301584495770_8075683904443686925_n.jpg 247189967_243301584495770_8075683904443686925_n.jpg](/img/v1/images/247189967_243301584495770_8075683904443686925_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пры сканаванні грузавога аўтамабіля мытнікі выявілі, што ў частцы упаковак перавозяцца цыгарэты. Са схованак было канфіскавана 80 тысяч пачкаў цыгарэт «Minsk» з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт партыі разам з падаткамі ацэньваецца ў больш чым 283 тысячы еўра, паведамляе мытня Літвы.
Грузавік і цыгарэты затрыманыя. Кіроўца затрыманы на два дні,
вырашаецца пытанне аб яго дасудовым затрыманні.
Паводле reform.by.