У Маскве затрымалі падазраванага ў ілжывых паведамленнях аб мініраванні вакзалаў у Беларусі
У выпадку ўстанаўлення віны яму пагражае вялізны штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў, паведамляе ТАСС.

Ілюстрацыйны здымак
Расійская транспартная паліцыя затрымала аператара Маскоўскай кацельні па падазрэнні ў рассыланні ілжывых паведамленняў аб мініраванні вакзалаў і аэрапортаў Расіі і Беларусі. Мужчыну ўзялі пад варту.
«Гэты грамадзянін быў выкрыты ў тым, што ў 2021 годзе
ён адправіў з дапамогай электроннай пошты і месенджара на аб'екты транспарту
шэсць загадзя ілжывых паведамленняў аб актах тэрарызму», — сказана ў
паведамленні.
Вядома, што арыштаваны — 33-гадовы выхадзец з Саратаўскай вобласці. Па фактах злачынстваў, у якіх ён падазраецца, следчымі органамі распачата шэсць крымінальных спраў.