У Маскве затрымалі пратэстоўца з Беларусі
На радзіме беларусу пагражае крымінальная адказнасць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У Маскве затрымалі пратэстоўца з Беларусі — па патрабаванні Генпракуратуры нашай краіны, паведамляе
«Еўрарадыё» са спасылкай на інфармацыю «Новой газеты».
Затрыманы Мікалай Давідчык з Ліды. На радзіме яму пагражае крымінальная адказнасць за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Для Давідчыка, відаць, будуць патрабаваць экстрадыцыю. За яго лёсам сочыць беларуская дыяспара ў расійскай сталіцы. Яму ўжо знайшлі адваката, але абаронцу да затрыманага ў сераду не пусцілі.
Гэта не першае затрыманне ў Расіі ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі. Самы вядомы з іх — неаднаразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу Аляксей Кудзін.