У Мастах прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў

У Мастах (Гродзенская вобласць) каля будынка мясцовага РУУС невядомыя прабілі колы ў 7 аўтамабілях міліцыянераў, паведамляе «Еўрарадыё».

Невядомыя раскідалі калючы дрот / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Невядомыя раскідалі калючы дрот / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com


Пра гэта згадаў намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат ў інтэрв'ю тэлеканалу СТБ.
Паводле яго слоў, здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Там былі раскіданыя кавалкі калючага дроту. Пашкоджанні атрымалі дзве службовыя і пяць асабістых машын сілавікоў. Па гэтым факце распачалі крымінальную справу, праводзіцца расследаванне.