Затрыманых гналі праз «калідор» і збівалі (жорсткае відэа)
Улада да гэтага часу працягвае адмаўляць, што затрыманых 9–13 жніўня людзей жорстка збівалі і катавалі. Асцярожна! Жорскія кадры і шмат нецэнзурнай лексікі.

Скрыншто з відэа
Гісторыі пра тое, як затрыманых праганялі праз “калідор” “праваахоўнікаў” з дручкамі, — калі людзей, што выходзілі з аўтазакаў, мэтанакіравана збівалі, гучаць ад затрыманых часта. Аднак улада ўвесь час гэта адмаўляла.
Гэта відэа было апублікавана сёння на тэлеграм-канале nexta
Калі, дзе і кім гэта відэа было знята, пакуль не вядома.