У Мінску чулі аўтаматныя стрэлы

У адным са сталічных раёнаў жыхары прачнуліся ад стральбы з аўтамата.

photo_2022_07_24_15_18_13.jpg

Сёння каля 05:00 у раёне ВК "Мінск-Свет" былі чутныя гукі, падобныя на стрэлы або аўтаматныя чэргі. Гэта  пацвярджаюць жыхары раёна, якія абмяркоўваюць сітуацыю ў адным з мясцовых чатаў. Па іх словах, раніцай бачылі 4-х чалавек, якія стралялі з нейкай зброі.
«Чатыры чалавекі на святлафоры відавочна з чагосьці стралялі. Потым склалі ў чахол і пайшлі ў бок Брэсцкай вуліцы», — пішуць відавочцы.
Пазней з'явілася відэа, дзе чутныя гукі, падобныя на аўтаматную чаргу, а таксама фота гільзаў, якія, як мяркуецца, былі знойдзеныя раніцай у «Мінск-Свеце».
Хутчэй за ўсё, стралялі з ахалашчанай зброі. У Беларусі яна патрабуе абавязковай экспертызы. У той жа час у Расіі яе прадаюць легальна і без якіх-небудзь дакументаў. Небяспеку такая зброя не нясе, бо страляе толькі халастымі.