У Мінску каля «Кароны» ДАІ ганялася за Audi. Стралялі каля людзей

У Менску некалькі экіпажаў ДАІ са стралянінай пераследавалі Audi. 

4125f5827a9d721ded19879dd4c553ca.jpg

Пра гэта AUTO.TUT.BY паведамілі чытачы.


Інцыдэнт адбыўся 18 верасня, каля 15.20. Відавочцы паведамляюць, што ў пагоні ўдзельнічалі як найменьш шэсць экіпажаў ДАІ. «Каля "Кароны" аўтамабіль практычна ўдалося заблакаваць, аднак кіроўца легкавушкі здолеў па газонах і тратуарах выехаць з "пасткі". Інспектар ДАІ, нягледзячы на ​​тое, што побач знаходзіліся людзі, пачаў страляць па колах», — распавёў Уладзімір.
Чытачы паведамляюць, што кіроўца Audi працягнуў рух у напрамку вуліцы Прытыцкага і на вуліцы Жудро здзейсніў ДТЗ. Мужчыну затрымалі. Таксама з'явіліся звесткі, што пагоня за гэтай Audi пачалася яшчэ ў Заслаўі. Гэтая інфармацыя правяраецца.

Паводле tut.by