У Мінску забаранілі пікеты супраць хатняга гвалту

Мінгарвыканкам забараніў пікеты супраць хатняга гвалту. Мерапрыемства планавалася правесці 9 і 10 снежня ў Кіеўскім скверы ў межах кампаніі «16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендэрнага гвалту». Заяўнікамі выступалі прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай платформы і прадстаўніцы ініцыятывы «Маршыруй, дзетка!».

5_182_logo_1.jpg

На пікетах актывісты / кі і пацярпелыя ад хатняга гвалту хацелі распавесці свае гісторыі і гісторыі забітых у 2019 годзе жанчын. За першае паўгоддзе гэтага года ад рук сваіх блізкіх ужо загінула 55 чалавек. Гэта на 8 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.
Мінгарвыканкам у сваім адказе заяўнікам паказаў, што мерапрыемства немагчыма правесці па дзвюх прычынах. Апавяшчэнне было пададзена ў электронным выглядзе, а не пісьмова, а таксама менавіта падчас заяўленых пікетаў у Кіеўскім скверы будуць праводзіцца працы па добраўпарадкаванні.
 Дзіўна, што пры ўсёй заклапочанасці МУС і Мінпрацы сітуацыяй з хатнім гвалтам, Мінгарвыканкам ігнаруе праблему і забараняе дзяўчатам выказацца, — каментуе сітуацыю адна з арганізатарак пікету і каардынатарка ініцыятыўнай групы супраць хатняга гвалту «Маршыруй, дзетка!» Марына Корж.
 Мы лічым незаконным забарону на правядзенне пікетаў у месцы, у якім, згодна з законам, праводзіць іх можна па паведамляльным прынцыпе, і будзем зноў падаваць паведамленні аб правядзенні пікетаў у Мінгарвыканкам, - кажа Аляксей Мінчонак, суарганізатар пікету і дырэктар Сакратарыята Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Раней ініцыятыўнай групе «Мршыруй, дзетка!» Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні танцавальнага флэш-мобу ў ТРЦ ​​Dana Mall і маршу супраць хатняга гвалту.
***
Пікеты павінны былі стаць часткай кампаніі «16 актыўных дзён супраць гендэрнага гвалту». З 25 лістапада па 10 снежня па ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы і акцыі, якія заклікаюць змагацца з праблемай хатняга гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак.
У Беларусі кампанію «16 дзён актыўных дзён супраць гендэрнай гвалту» каардынуюць ініцыятыўная група «Маршыруй, дзетка!» і Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства .
У межах кампаніі ўжо прайшоў «Вечар без гвалту». На мерапрыемстве масава падпісвалі і адпраўлялі паштоўкі чыноўнікам, бо менавіта ў святочныя дні павялічваюцца выпадкі гвалту ў сем'ях. Тым не менш у Беларусі да гэтага часу няма закона па супрацьдзеянні хатняму гвалту, які дапамог бы знізіць колькасць цяжкіх злачынстваў у сям'і.
Падпісаць петыцыю за распрацоўку і прыняцце законапраекта супраць хатняга гвалту можна тут.
Паводле прэс-рэліза