У Мінску пасля свята хочуць збіраць старыя ёлкі

У Мінску плануюць пасля Новага года распачаць цэнтралізаваны збор ёлак для ўтылізацыі.

og_og_1452315834258888346.jpg


Новую канцэпцыю ўтылізацыі навагодніх ёлак плануюць развіваць у Мінску. Пасля святаў у дзве апошнія нядзелі студзеня дрэвы могуць збіраць для далейшай перапрацоўкі на паліва і кампост, паведамляе zviazda.by.

З такой ініцыятывай выступіў генеральны дырэктар СТАА "Рамондыс" Эрвін Куртбядзінаў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме.

"У мінулым годзе паўстала пытанне, якім чынам мы ўтылізуем навагоднія ёлкі. На той момант у нас не было скончанай канцэпцыі, таму што ўсё рабілася па-старому з-за таго, што не было аб'ектаў па ўтылізацыі. Разам з буйнагабарытнымі адходамі ўсё адпраўлялася на палігоны. Гэта прыкладна 200 тонаў сыравіны, або 340 тысяч навагодніх ёлак. Прапануецца новая мадэль — на дваравых тэрыторыях збіраюцца ёлкі, вывозяцца нашай арганізацыяй і перапрацоўваюцца", — распавёў Эрвін Куртбядзінаў.