Паўла Севярынца аштрафавалі на 1275 рублёў і склалі новы пратакол (дапоўнена)
Паўла Севярынца аштрафавалі на 1275 рублёў за перадвыбарчую акцыю «Сход вольных людзей», якая прайшла 16 лістапада ў Мінску. Суд над палітыкам адбыўся 5 снежня ў Цэнтральным раённым судзе Мінска.
Пасля суда Севярынца затрымалі і павезлі ў Фрунзенскі РАУС — складаць пратакол за "заклікі на Плошчу".
Дапоўнена:
Як паведаміў Павел Севярынец у сваім фэйсбуку, пасля складання чарговага пратаколу (які палітык адмовіўся падпісваць) яго адпусцілі з Фрунзенскага РАУС.
«Адназначна, гэта сведчанне: на гэтым этапе улада сама зацікаўленая ў масавых выступах за незалежнасць 7 снежня. Таму — не бойцеся», — адзначыў Севярынец.
Чытайце таксама:
Павел Севярынец: Плошча Каліноўскага, 7 снежня