У Мінску зноў праблемы з пітной вадой. Гэтым разам у Зялёным Лузе
Жыхары Зялёнага Лугу паведамляюць, што з водаправодных кранаў у іх кватэрах цячэ брудная карычневая вада. Як патлумачылі ва УП «Мінскводаканал», каля 10 гадзін раніцы ў выніку пашкоджання трубаправода халоднага водазабеспячэння ў раёне дома № 37 на вул. Мірашнічэнкі адбылося ўскаламучванне ў вадзе, якая падаецца спажыўцам.
З праблемай сутыкнуліся жыхары дамоў № 11, 27, 29, 31, 37,47 на вуліцы Мірашнічэнкі і дома № 20 на вуліцы Гамарніка, піша TUT.BY.
Цяпер сумесна з прадстаўнікамі цеплазабеспячальнай арганізацыі выконваецца адключэнне тэхналагічнага абсталявання з мэтай аператыўнага ліквідацыі пашкоджання.
На час аднаўленчых работ арганізаваны падвоз вады. Аўтацыстэрны размешчаны ў дзвюх кропках — на вуліцы Мірашнічэнкі, 27 і 47.
У «Мінскводаканале» дадалі, што спецыялісты робяць усё магчымае для хутчэйшага ліквідацыі праблемы. Прадпрыемства прыносіць жыхарам прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Нагадаем, у мінулым годзе ў чэрвені амаль на тры дні пітной вады пазбавіліся Маскоўскі і Фрунзенскі раёны Мінска. Таксама ў кастрычніку былі праблемы з вадой у тым жа Фрунзенскім раёне. Такія аварыі адбываюцца ўсё часцей.