У сувязі з аварыяй магчыма пагаршэнне якасці вады ў Фрунзенскім раёне
«Мінскводаканал» паведамляе, дзе стаяць цыстэрны з пітной вадой.
У сувязі з пашкоджаннем вадавода на вуліцы Лабанка магчыма пагаршэнне якасці вады ў Фрунзенскім раёне па вуліцах: Адзінцова, Бурдзейнага, Нёманская, Якубоўскага, Каменнагорская, Прытыцкага, Кунцаўшчына, Ляшчынскага, Мазурава.
«Мінскводаканал» апублікаваў адрасы, дзе можна знайсці аўтацыстэрны з пітной вадой:
- Каменнагорская, 22;
- Мазурава, 4;
- Панчанкі, 26;
- Кунцаўшчына, 4;
- Адзінцова, 14/1.
Прадпрыемства прыносіць жыхарам раёна прабачэнні за нязручнасці.