Канфіскавал аўто за герб «Пагоня» — «як прыладу здзяйснення правапарушэння»

Аўто з налепкай герба «Пагоня» суд прызнаў пікетам — і вырашылі кафіскаваць «як прыладу здзяйснення правапарушэння». Гаспадара машыны арыштавалі на сем сутак, паведамляе «Еўрарадыё».

ford_0804.jpg

У слонімца канфіскавалі «няправільна расфарбаваны» аўтамабіль / grodno.mvd.gov.by
У 31-гадовага слонімца суд канфіскаваў аўтамабіль «Форд Фіеста» за... «няправільную» расфарбоўку, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына наклеіў на капоце машыны налепку з гербам «Пагоня». А на даху свайго чырвонага аўтамабіля ён наклеіў дзве белыя палосы, зрабіўшы яго бел-чырвона-белым.

Суд прызнаў такі выгляд аўтамабіля пікетам. Самога слонімца арыштавалі на сем сутак, а яго аўтамабіль кафіскавалі «як прыладу здзяйснення правапарушэння».

Здаецца, гэта першы выпадак, калі за «не тую» расфарбоўку канфіскуюць аўтамабіль.

Дарэчы, у артыкуле 24.43 КаАП, які прадугледжвае пакаранне за несанкцыянаванае мерапрыемства, не гаворыцца ні пра якую канфіскацыю «прылады парушэння».