Яшчэ 15 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі

Яны асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўлення волі па артыкулах, звязаных з абвінавачваннем у прымяненнем гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з выкарыстаннем гвалту супрацоўніку МУС, іншым службовым асобам, якія выконваюць службовыя абавязкі.

img_2811_logo_1.jpg


Гэта:

  • Сяргей Базук – (асуджаны на адзін год абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 339 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
  • Сяргей Верашчагін – (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Андрэй Царонак – (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па ч.1 і 2 арт. 339 КК);
  • Міхаіл Юдзін – (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Міхаіл Ефімовіч – (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Вадзім Хіжнякоў – (асуджаная на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Андрэй Севяртока – (асуджаны на пяць з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Канстанцін Паляк – (асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
  • Іван Зенько – (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
  • Аляксей Драб – (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
  • Яўген Бароўскі –(асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
  • Уладзімір Кацкель –(асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 218, 364, ч.1 арт. 342 КК);
  • Яўген Зашчытаў –(асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Аляксандр Шаўцоў – (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  • Аліна Войцех – (асуджаная на два гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК)

Праваабаронцы адзначаюць, што мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, а міліцыя можа гвалтоўна спыняць іх толькі ў крайніх выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носіць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

«Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, накіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту "ў адказ" з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжару прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку па незаконным загадзе (неабходная абарона)», – гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Праваабаронцы патрабуюць перагледзець судовыя рашэнні ў дачыненні да палітвязняў і вызваліць іх з-пад варты.