У Вільні пройдзе сустрэча-чытанка на тэму гей-літаратуры

Дэпартамэнт сацыяльных навук ЕГУ у супрацы з Цэнтрам гендарных даследаванняў і пры падтрымцы Дому правоў чалавека імя Б. Звозскава запрашае ўсіх на майстэрню і літаратурныя чытанні і дыскусію ў межах праекту «Сацыяльная і палітычная маргінальнасьць досьведу іншых: выпадак гей-літаратуры і гей-актывізму».

lit_1.jpg

Якія магчымыя прычыны сацыяльнай і палітычнай маргінальнасці гомасэксуальнасці ў Беларусі, Літве й іншых краінах, такіх як Эстонія і Партугалія? Праз прызму літаратуры і актыўныя літаратурныя стратэгіі, скіраваныя на дэмаргіналізацыю гомасэксуальнасці ўдзельнікі нашай дыскусіі распавядуць пра звязаныя з гэтым праблемы і магчымыя шляхі пазбаўлення стэрэытыпізацыі ЛГБТК-супольнасьці ў сваіх краінах.
12 красавіка
13.00–14.30 — ауд. 302 – сустрэча з удзельніцамі праекту, аўтаркамі, якія распавядуць пра свой пісьменніцкі і перакладніцкі досвед
13 красавіка
19.00–20.30 – літаратурныя чытанні і дыскусія «Ідэнтычнасць аўтар_кі. Гей-і лесбі-літаратура ў розных жанрах і кантэкстах» (Месца правядзення: Дом правоў чалавека ў Вільні, Latako g. 3).
Удзельнікі / Удзельніцы:                                                            
Івар Сільд (Эстонія)
Гейдрэ Казлаўскайтэ (Літва)
Уладзіслаў Гарбацкі (Беларусь)
Жуаа Рэйс (Партугалія)
Мадэратарка:Вольга Гапеева (Беларусь)