У выніку аблавы на заводах «Нафтан» і «Палімір» схапілі дзесяць працаўнікоў
Пра «хапун» на прадпрыемствах у Наваполацку паведамляе «Н*ша Ніва». Арыштаваныя дзесяць супрацоўнікаў, некаторым пагражае крымінальны пераслед.
![Фота 1prof.by Фота 1prof.by](/img/v1/images/nef_2110.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота 1prof.by
Пра аблаву на
заводах «Нафтан» і «Палімір» не пісалася ў СМІ, але пра яе стала вядома з
паведамлення афіцыйнага закрытага канала завода. Затрымалі дзесяць працаўнікоў
заводаў і ўсім ім прысудзілі арышт — ад 10 да 30 сутак, у асноўным за рэпосты
(па артыкуле 19.11).
У канале пішуць,
што затрыманыя працаваць на заводзе болей не будуць. «Амаль напэўна гэтыя людзі
будуць звольненыя са сваіх прадпрыемстваў, бо арышт не з'яўляецца ўважлівай
прычынай для адсутнасці на працоўным месцы», — пішуць аўтары канала. А
некаторым пагражаюць крымінальнай справай:
«Праваахоўнымі
органамі некаторым з затрыманых будзе дадзеная дадатковая крымінальна-прававая
ацэнка, бо ў іх дзеяннях угледжваюцца прыкметы ўчынення злачынстваў
экстрэмісцкай накіраванасці, пакаранне за якія прадугледжвае адказнасць у
выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 12 гадоў», — сцвярджае адміністрацыя
завадскога канала.
![Скрыншот з афіцыйнага тэлеграм-канала прадпрыемства «Нафтан-Палімір» Скрыншот з афіцыйнага тэлеграм-канала прадпрыемства «Нафтан-Палімір»](/img/v1/images/screenshot2023_04_18at1714441_xnz9d.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Скрыншот з афіцыйнага тэлеграм-канала прадпрыемства «Нафтан-Палімір»
Пасля гэтага
адміністрацыя прадпрыемства, акрамя маралізатарства, заклікае працаўнікоў
адпісацца ад «экстрэмісцкіх» каналаў, а таксама праглядзець свае сацыяльныя
сеткі і сеткі сваякоў на прадмет наяўнасці «чагосьці падазронага».
«Сумняваецеся?
Лепш выдаліце! Горш будзе, калі ўсе застануцца абыякавымі і будуць спадзявацца
толькі на ўдачу», — падсумоўваюць аўтары завадскога канала.
Нагадаем, на
«Паліміры» доўгі час працаваў адзін з фігурантаў справы «Рабочага руху»
Аляксандр Капшуль. Таксама гэта не першая аблава на прадпрыемстве.
![Незалежны прафсаюз «Нафтана» выселілі з офісу Улады ліквідавалі і выселілі з офіса арганізацыю незалежнага прафсаюза «Нафтан»](/img/v1/images/6e2a86a1750394b70518d0ebdcc70f9a_xl.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)