У 18.30 у Стакгольме пачнецца цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі (спасылка)

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымае Нобеля ў галіне літаратуры. 



aleksievich_reuters.jpg

Reuters

10 снежня ў Стакгольме пройдзе ўручэнне Нобелеўскіх прэмій (у галіне фізікі, хіміі, эканамічных навук, фізіялогіі і медыцыны). Урачыстая цырымонія пачнецца ў 18.30 паводле беларускага часу, паведамляе Еўрарадыё.

Падчас святочнага банкету Алексіевіч выступіць з прамовай, у якой, як чакаецца, згадае і пра Беларусь. Падчас нядаўняй Нобелеўскай лекцыі пісьменніца гаварыла амаль выключна пра сваю творчасць, за што пачула нямала крытыкі.

https://www.youtube.com/watch?v=9Sy3Vp7DNpE#action=share