Фотафакт: Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію
Алексіевіч разам з Нобелеўскай прэміяй атрымае прызавыя — 8 мільёнаў шведскіх крон, ці 953 тысячы долараў.
![nobel1.png nobel1.png](/img/v1/news/full/nobel1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Reuters
Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год. Урачыстая цырымонія прайшла 10 снежня ў Стакгольме. Прэмію Алексіевіч атрымала з рук караля Швецыі.
Ёй давядзецца заплаціць у Беларусі падатак, верагодна, каля 123 890 долараў, падлічыла Еўрарадыё.
Святлана Алексіевіч нарадзілася ў 1948 годзе. Вядомасць ёй прынёс дэбютны раман "У вайны — не жаночы твар", які з'явіўся ў 1983 годзе. Іншыя вядомыя творы пісьменніцы — "Цынкавыя хлопчыкі" (пра вайну ў Афганістане), "Чарнобыльская малітва" (пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС), "Час сэканд-хэнд".