У беларускіх гарадах няма беларускамоўных садкоў

У гарадах Гомельшчыны і Магілёўшчыны не засталося ніводнага беларускамоўнага садка. Найбольш дзетак выхоўваецца па-беларуску ў садках Гарадзеншчыны.



566700.jpg

Фота obozrevatel.com

Згодна з афіцыйнымі падлікамі, усяго кожнае дзявятае дзіця ў садках Беларусі выхоўваецца па-беларуску. За кошт чаго дасягаецца такая лічба? Статыстыку робяць вясковыя садкі.

Паводле падлікаў Белстату, у сельскіх населеных пунктах па-беларуску выхоўваецца 56,1% дзетак. Найбольшая іх лічба на Гарадзеншчыне — 77,6%, найменшая на Гомельшчыне — 38,7%.
Што тычыцца гарадскіх садкоў, то па-беларуску выхоўваецца толькі 2,9% дзетак. І калі на Гарадзеншчыне паказнік дасягае 7,6% (і працягвае расці), то на Гомельшчыне і Магілёўшчыне сітуацыя крытычная — там няма ніводнага гарадскога беларускамоўнага садка.

radyjo.net, nn.by