У Беларусі забароняць рэкламу электронных цыгарэт

Зацікаўленыя міністэрствы і ведамствы Беларусі выпрацавалі адзіную пазіцыю аб неабходнасці забароны рэкламы электронных цыгарэт. 



images58.jpg

"Разуменне ёсць, што ў рэкламе гэты від будзем забараняць. Але трэба адпрацаваць тэрміналагічна паняційны апарат, што ёсць электронныя цыгарэты. У бліжэйшай будучыні гэта будзе зроблена",  — сказала намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Яна канстатавала, што ў выніку ўнесеных у лютым 2015 паправак у дэкрэт ад 17 снежня 2002 года № 28 "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў" з 1 ліпеня 2015 ў Беларусі будзе забаронена выкладка у вітрынах і на іншым гандлёвым абсталяванні тытунёвых вырабаў (іх узораў). Інфармацыю можна будзе размяшчаць толькі ў выглядзе пераліку тытунёвых вырабаў з указаннем іх назвы і цен.