У Берасці з’явіліся беларускамоўныя білборды ДАІ
У Берасці з’явіліся беларускамоўныя білборды ДАІ з тэкстам: “Беларусы, будзьце прыкладам для гасцей — прышпіліцеся”.

Фота з facebook Змітра Назарава
“Акцыя ладзіцца з мэтай прасоўвання бяспекі дарожнага руху з удзелам дзяцей, — паведамляе начальнік аддзялення агітацыі ДАІ Наталля Сахарчук. – Вельмі шмат ёсць кіроўцаў-бацькоў, якія дагэтуль правозяць дзяцей з парушэннямі правілаў без дзіцячых прытрымліваючых прыстасаванняў. Бывае так: бацькі самі прышпілены і трымаюць дзяцей на руках, а гэта катэгарычна забаронена. І вельмі добра, што нашых бігбордаў будзе ўсё больш і больш на нашай роднай беларускай мове на дарогах Берасцейскай вобласці".
"Што датычна мовы, то справа ў тым што мы проста абавязаны яе пашыраць і па мажлівасці на ёй размаўляць”, — зазначае Наталля Сахарчук.