У Чыгуначнай акрузе Мінска студэнтаў масава гоняць на "датэрміноўку"

Назіральнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія ў межах кампаніі "Права выбару" назіраюць на ўчастках Чыгуначнай акругі № 20, фіксуюць масавае галасаванне насельнікаў студэнцкіх інтэрнатаў, якіх на акрузе знаходзіцца больш за тузін.



thumbnail_1395346216.jpg

Так, на ўчастку № 54, які ахоплівае чатыры інтэрнаты Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту, 19 сакавіка прагаласавалі 459 чалавек, 20 сакавіка — 389. А ўчастку № 58, на тэрыторыі якога знаходзяцца па адным інтэрнаце БДЭУ, БДУ і два інтэрнаты БДТУ, 19 сакавіка прагаласавалі 248 чалавек, а 20-га — 292.

Паводле наяўнай інфармацыі, студэнтам з інтэрнатаў даюць на пятніцу выходны, каб яны датэрмінова прагаласавалі і з'ехалі да дому. "Прыехалі дэкан, замдэкан і рэктар ды настойліва папрасілі прагаласаваць датэрмінова. Асабліва ніхто не ўпіраўся", — паведаміў адзін са студэнтаў БДУ.

Прэсавая служба БХД